РУС БЕЛ ENG

Чытаем разам жывую класіку!

17.04.2018

16 красавіка 2018 года ў Браслаўскім ЦДіМ ў межах падрыхтоўкі да святкавання Дня беларускага пісьменства прайшоў раенны этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”.

Заснавальнікамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Конкурс праводзіцца ў мэтах развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, прыцягнення ўвагі да праблематыкі чытання. Дэвіз конкурсу – “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”

У конкурсе прыняў удзел вучань гімназіі Давід Мацеша, які прачытаў байку Каната Крапівы "Махальнік Іваноў". Выразнае і эмацыянальнае чытанне Давіда дапамагло слухачам акунацца  атмасферу падзей, апісаных у творы, а таксама заставіла пагладзець на сябе па-новаму.

Віншуем Давіда з выдатным выступленнем!!! Жадаем поспехаў!!!!