Міжнародны дзень чытання паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”

07.12.2015

4 снежня адзначаўся Міжнародны дзень чытання паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”, які праводзіўся з нагоды 90-годдзя з дня выхаду паэмы ў свет. У гімназіі не пакінулі гэтую падзею без увагі, вырашылі паўдзельнічаць у такім значным для нашай краіны мерапрыемстве. На працягу дня навучэнцы, настаўнікі і наведвальнікі гімназіі мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю Якуба Коласа, з гісторыяй напісання паэмы “Сымон-музыка”, пачытаць і паслухаць урыўкі з паэмы.

На інфармацыйных перапынках па гімназічным тэлебачанні былі паказаны сюжэты пра аўтара паэмы, паказаны ўрызкі з тэлеспектакля тэатра імя Якуба Коласа “Сымон-музыка”. Вучні 6 “Б” класа са сваёй настаўніцай Мацюкевіч Н.М. падрыхтавалі выразнае чытанне на памяць урыўка з паэмы пра асобу галоўнага героя “У яго быў свет цікавы” і завіталі з гэтай ініцыятывай ва ўсе класы. Дзякуючы праведзеным мерапрыемствам, мы яшчэ больш упэўніліся ва ўнікальнасці, адметнасці, таленавітасці, духоўнай глыбіні нашага народа і яго асобных прадстаўнікоў.

Л.Патапенка 

поделиться в: